epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Узвышша

Ў свеце гор і пагоркаў

Ёсць многа,

Ды не дадзена нам абмінуць

Найадзінае ўзвышша, з якога,

Можна ў будучыню зазірнуць.

 

Там, на ім —

Нашы думкі і сэрцы,

І яму кожны сіл шмат аддаў.

Тое ўзвышша мінулым завецца,

Дзе вытокі ўсіх будучых спраў.

 

Мы захоўваем

Ў сэрцы падзяку

Тым гадам, што прайшлі ў барацьбе.

Вось адкуль можам даць мы адзнаку

Папярэднікам,

Часу

Й сабе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.