epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Валюся з каня

Валюся з каня, абламаў я кап’ё,

Знямогся да чорта.

Пакрылася ранамі цела маё —

Жывы я ці мёртвы?

 

Валюся з каня я, грымяць перуны,

I хтосьці рагоча.

А непераможаны млын ветраны

Стаіць і скрыгоча.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.