epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вядома даўно

Перажытым душу наталю я,

А калі не усцешу душу,

Я — мастак,

Я жыццё дамалюю,

Я — паэт,

Я жыццё дапішу.

 

Але добрасумленныя словы

Не жадаюць хлусню рыфмаваць,

Ды і скончыўся колер ружовы,

Каб жыццё маё падфарбаваць.

 

Разагнаўся я ў марах

без меры,

Хоць самому вядома даўно,

Што жыццё —

і не аркуш паперы,

І не фарбы,

і не палатно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.