epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вядомыя ісціны

Патрэбен слову сэнс,

Без сэнсу слова — гук,

Пазбаўлены душы,

Нібыта рэха.

Без мэты у жыцці,

Жыццё — замкнёны круг,

Пакуты творцам,

Гультаям уцеха.

 

Жыццё — і путы спраў,

І вольных крыл размах,

Ў ім чалавек залежны

Й незалежны.

А цела, для душы

З народзін — саркафаг

Яе сціскае нават

Свет бязмежны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.