epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вялікая радзіма

Мой родны кут —

Вялікая Радзіма

Ў маім малым,

заблытаным жыцці.

Ці ж мог я

Ў гэтым змрочным свеце міма,

Міма цябе, асветленай прайсці.

 

Усёй Зямлі акругласць,

даляў шырасць,

Збяднелі б без цябе,

як глухамень,

Бо толькі тут

Адкрытых сэрцаў шчырасць,

Ты для мяне,

Як сярод ночы дзень.

 

З глыбінь часоў —

дарога не прамая,

Ты выйшла на прастор жыцця

Сама!

Малых радзім, лічу я, не бывае,

Ці ёсць Радзіма —

ці яе няма.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.