epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вянчанне

брату Міцю

 

Уперлася яе радня,

Ды і сама — адно каранне:

— З табой нам не пражыць

І дня

Без царквасвятага вянчання.

 

А ён, хоць атэістам быў,

І паважаў не надта Бога,

Сваёй абранай саступіў

І стаў ля алтара святога.

 

Калі ж вяселле адгуло,

Сямейны быт набіў аскому.

Па-рознаму ў жыцці было,

Ды значна болей — па-благому.

 

І што шукаць — чыя віна?

Вянчанне — «па баку», Ўсявышні.

Ў каханні — толькі ён, яна,

А паміж імі — трэці лішні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.