epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вярхі і нізы

Пампезнасць нашай Мінск-арэны,

Бібліятэкі брыліянт,

Шыкоўны Аквапарк бясцэнны

І Прэзідэнт-гатэль, як франт.

 

Ад Незалежнасці палаца

Не ў сілах адарваць пагляд...

Хацелася б замілавацца

На веліч пенсій і зарплат.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.