epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вярніцеся...

Дарэмна вы адклалі кнігу ў бок,

Адклалі й па старонках падарожжа.

А ў кожнай кніжцы знойдзецца урок,

Які ў жыцці, магчыма, дапаможа.

 

Ці знойдзеце больш шчырае рукі?

Ці будзе болей шчыры суразмоўца,

Чым пісаныя ад душы радкі

Ці між радкоў затоенае слоўца?

 

Вярніцеся, вазьміце кнігу зноў,

У ёй пачуццяў, гукаў, пахаў — гама.

Не толькі ў ёй да бліжняга любоў,

А да ўсяго і ўсіх й да вас таксама.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.