epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вяроўка і мыла

Я сёння, як той селянін пры сяўбе,

Ён сонейку рады й не рады.

На першым суку я б павесіў сябе

За вершы, ў якіх мала праўды.

 

І ўсё ж я трымаю пілу каля рук —

Ледзь шыя вяроўку, адчуе,

Адразу я хуценька зрэжу той сук,

Бо праўда у вершах пануе.

 

Няпраўда — брыда, толькі праўда ў цане,

Мне праўда душу акрыліла.

І ўсё ж, калі вершы пішу, ля мяне

Заўсёды вяроўка і мыла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.