epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вяршыня

Вяршыня вунь —

не лезьце без страхоўкі,

Жыццё адно,

а небяспекаў шмат,

Ваш сябар — вопыт,

спрыт, шматок вяроўкі,

Ваш вораг — вецер,

холад, камняпад.

 

Там, на вяршыне...

Што там — невядома.

Таму так і прыцягвае яна.

І не спыняе —

ні адчай, ні стома,

Ні гэты веліч-гмах —

гара-сцяна.

 

А я чаму без падстрахоўкі тута?

Ці ж два жыцці ў мяне?

Адно яно.

Таму і не сыду

з экстрым-маршрута,

Што часу мала,

што жыццё адно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.