epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вяртанне з выраю

Вяртанне з выраю —

цяжкі, далёкі шлях,

Чужыя землі пад крылом ляжалі.

І сэрцаў стук,

і крылаў кожны ўзмах

І гнёзды, і Радзіму набліжалі.

 

Там поўдзень, сонца —

ды нямілы цуд,

Свая зямля — найдарагая ў свеце.

Тут дом, пад небам продкаў,

родны кут,

І толькі тут працяг жыцця, дзе дзеці.

 

Падводжу вынік і гады лічу,

Што так мяне імчаць —

не азірнуцца...

Праз нейкі час я ў вырай адлячу,

О, як бы я хацеў назад вярнуцца.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.