epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вяселлі

Пунцуе закіплая кроў

У гронках паспелых рабінаў.

А межы ляглі між палёў,

Як шво між стракатай тканіны.

 

Іржонішча пах і травы

І хлеба духмянец мядовы —

Свае абвяшчае правы

Час восеньскі, час вераснёвы.

 

У шчодрых далонях зямлі —

Жыццё — без ніякай дылемы,

Усё, чым жывём і жылі,

І кожнае зерне, і ўсе мы.

 

Падзяка ляціць наўздагон

Усім, хто прыбрацца паспелі.

Ой, хутка закрыюць сезон

Вяселлі, вяселлі, вяселлі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.