epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вясенні вальс

О, не магу стрымаць слязу я,

Слязу замілавання —

Са мной вясна-красна вальсуе

Мелодыю спаткання.

 

Пяшчота сонца-дабрадзея

Вядзе ў палі, на ўзлескі.

І чуйна сэрца маладзее

Ад погляду пралескі.

 

Са мной бярозкі карагодзяць

На зайздрасць зграбным клёнам,

Якія з нас вачэй не зводзяць

У вопратцы зялёнай.

 

Навокал гарманічны, цэльны

Свет мар і іх здзяйсненняў.

І водар адраджэння хмельны,

І стан душы вясенні.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.