epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вясёлка

Сем колераў вясёлкі

Любімыя мае.

Прыгожыя анёлкі!

Сем колераў вясёлкі,

Якога ж не стае?

 

Разгублена адзначу,

(Каб мог, я б дапамог)

Што белага не бачу,

Тут не дагледзеў Бог.

 

Сцвярджаю адназначна,

Што погляду майму

І чорнага не бачна,

Вы здзіўлены — чаму?

 

Я растлумачу смела:

— Вясёлачка, свяці!

Але не чорна-бела,

Нам гэта плех ад’ела

Даўно ўжо, у жыцці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.