epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вясна

Вясна, вясна! Чаму з гадамi

Ты прыгажэй i даражэй?

Цi не таму, што побач з намi

Зiма?..

Яна блiжэй, блiжэй...

 

Цi не таму, што за плячыма

Жыццё ў пакутах, з сiвiзной,

Што нам расстацца немагчыма

З юнацтвам — са сваёй вясной?

 

Вясна, вясна! Душы квiтненне!

I ўсё ж зiму — не абмiну...

О, колькi розных пакаленняў

Прайшло ў нябыт цераз вясну...


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.