epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вясна!

Вясна!

І ў гэтым слове свята.

Вясна!

Вясна — не проста гук.

Вясной ва ўсіх надзей багата,

Вясной часцее сэрца стук.

 

Вясна!

Нібыта ўсё нанова.

Вясна!

Яна малодзіць нас.

Вясной ўсё бачыцца ружова.

І дзіўна, нібы першы раз.

 

Вясна!

Ды вечным будзь каханне!

Вясна!

Ды спраўдзіць заклік мой!

Вясна... вясной расчараванні

Пакутлівее, чым зімой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.