epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вясной не спіцца салаўям

Вясной не спіцца салаўям,

Іх спевы святасць набылі,

Як напамін адвечны нам,

Што ёсць каханне на зямлі.

 

І сэрцы б’юцца ўсю вясну

Узнёслым рытмам, уразнос,

Бо і каханню не да сну —

Пульсуе салаўіны лёс.

 

Не спіцца салаўям вясной,

Ноч казачнасцю поўніцца.

Хто ведае, якой цаной

Даецца ім бяссонніца?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.