epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Веча

Вялікі тэрмін Бог дае,

Каб мы

Не толькі працавалі,

Святкавалі.

А ў час свой —

ад вясны і да зімы,

З уласным «я»

сябе ж абмеркавалі.

 

Бо сам сабе —

заўжды сячэш з пляча,

Бо самасуд нам —

ісціна святая.

Ад паражаючага

ад яго мяча

З памылак нашых

галава злятае.

 

Як важна

Ў вочы зазірнуць свае

І ў іх убачыць

гонар чалавечы...

А хтось, прабачце,

на сябе плюе

Й сябе не кліча

да сябе на веча.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.