epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Веча

Калісьці звон склікаў людзей на веча,

Лічыліся карыснымі скліканні.

Агульны, думны розум чалавечы

Мог вырашаць складаныя пытанні.

 

Ёсць ісціна: адзін розум — цудоўна,

А калі два — цудоўна удвая.

І продкі падыходзілі шаноўна

Да кожнага на думным веча «я».

 

У нас бытуе практыка другая,

Мы адыйшлі ад думных сходак тых.

І сёння, калі хто каго й склікае,

Ён вырашае ўсё адзін за ўсіх.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.