epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Вечна» і «нязменна»

Нібы вецер лістоту,

Імчыць мяне час

Ад світанку жыцця

Да бясконцае ночы.

Мне, сцяжынкі мае,

Не вярнуцца да вас,

Бо ніколі ніхто

Не народзіцца двойчы.

 

Ах, як сонейка грэла

Малечыя дні!

І, здавалася, будзе

Ўсё вечна й нязменна.

А цяпер тое «вечна»

Ў сумнай далечыні,

І «нязменнае ўсё» —

Ўсё змяніла імгненна.

 

Гаю мілы, не плач

Памінальнай слязой,

Калі больш не прыйду,

Не сумуй вельмі дужа.

Непахісны закон —

Век канчаецца мой,

Бо не вечна нішто

Й ты таксама,

Мой дружа.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.