epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вечнасць

Мы прымаем, як бясспрэчнасць,

Што пасля зямнога шляху,

Чалавек ідзе у вечнасць,

Ў ноч, з-пад сонечнага даху.

 

Гэта так...

Але й не гэтак,

Шлях у вечнасць наш —

З народзін.

Немаўлятка й малалетак,

Ўсе туды, няма сакрэта —

Не адкруцімся ніводзін.

 

Ледзь пусцілі мы карэнне

У жыццё — й жыццё мінае.

Вечнасць нам дае імгненне

І навечна паглынае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.