epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Вечны бой»

Жыць, не замінаючы нікому,

Ці магчыма

ў тлуме, ў гамане?

Самы сціплы,

ідучы дадому,

Некага кране

ці штурхане.

 

Нашых лёсаў

клапатлівых чоўны

Ў моры часу

твораць свой Садом.

Ў гэтым чоўне,

самы памяркоўны,

Стукне борт чужы

сваім вяслом.

 

Мы такія розныя —

і ў гэтым

Непаразумення «вечны бой».

Каб маглі мы ладзіць

з усім светам,

Трэба зладзіць лад

з самім сабой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.