epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вечны кліч

Як цягне ў вёску, дзе мяне чакае

Пустая хата, поўная тугі,

З усіх бакоў мінулае гукае —

Куток бацькоўскі, сэрцу дарагі.

 

І тут мае ўспаміны-аднагодкі,

І родных галасы я чую тут,

Зямля, ў якой і продкі, і пра-продкі —

Не адпускае, кліча родны кут.

 

І гэты вечны кліч не ўчуюць вушы,

Хоць ён гучыць гады, вякі — заўжды.

Толькі душой пачуеш продкаў душы —

І я іх чую, чую праз гады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.