epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вечны вандроўнік

Уладзіміру Александровічу

 

Зямля Беларусі, калыска мая,

Край казак, былін.

Я — вечны вандроўнік, і ўсё-такі я —

Зямлі гэтай сын.

 

Мне сніцца Радзіма ў чужой старане,

Лясы і палі.

Душы маёй крылы вяртаюць мяне

Да роднай зямлі.

 

Я тут нарадзіўся, тут марыў і рос,

Тут сэрца пяе.

Тут маці-зямля бласлаўляе мой лёс

І песні мае.

 

Я зноў прад табою схіліцца хачу:

— Прабач, родны кут.

Я, вечны вандроўнік, за марай лячу

І зноў буду тут.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.