epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ведаць бы

Колькі перашкод і межаў —

Не праехаць, не прайсці.

О, каб чалавек залежаў

Толькі ад сябе ў жыцці!

 

Колькі б дасягнуў і здзейсніў,

Сэрцам вечна малады.

Не адну пачулі б песню

І нашчадкі, і гады.

 

Да крыві нагамі б’юся

Аб каменне марных спраў.

Ведаць бы, дзе павалюся,

Я б саломкі падаслаў.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.