epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Венера Мілосская

Да жонкі з жартамі Фядоска

Звярнуўся: — Бачыў я у сне,

Што я з Венераю Мілосскай

Жыву — і ўсе зайздросцяць мне.

 

— Яна ж без рук! — У адказ Агата,—

А ў гаспадарцы — процьма спраў.

А ты за дзень засмецціш хату,

Хто б за табою прыбіраў?

 

Ён зноў звярнуўся да Агаты:

— Ты б і без рук была ў цане.

Затое ты, пасля зарплаты,

Не лазіла ў кішэні мне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.