epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вера

Вядзі мяне, Божа, далей па жыцці,

Душы светапогляд спадобі азрочыць.

Дай моцы яму пашырацца, расці,

Лунаць, акрыляць, асвятляць — не сурочыць.

 

Хвалюе і вабіць жыцця далягляд

Вясёлкава-казачны і ілюзорны.

Хоць безліч адценняў і колераў шмат,

Ды толькі галоўныя — белы і чорны.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.