epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вера

Калі я не ўзлячу,

Нібы падранак,

Ўздымі мяне з зямлі

Сваім крылом.

 

Я стану ноччу

Позна альбо рана,

Ты нада мною

Узыйдзі святлом.

 

Калі маім

Задумкам і намерам

Не суджана трапляць

У рытм падзей,

 

Змагайся і рабі

Што можаш, вера,

Не пакідай жыцця,

Мацуй людзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.