epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Верабейчыкі

Прыйшлі вы ў гэты свет вялікі,

Каб несці шчырасць праз вякі,

Няўрымслівыя чык-чырыкі,

Прываблівыя камячкі.

 

Жыццё прад вамі вінавата,

Ваш небяспечны лёс — не рай.

У вас і корму не багата,

І ворагаў у вас — «праз край».

 

Вам весела й зімой суровай,

У спякоту й восенню сырой.

Эх, мне бы ваш запал жыццёвы,

Ваш аптымізм і ваш настрой.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.