epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Віктару Тамашэўскаму

Ён і малым быў летуценню рады,

І ў маладосці мог бясконца марыць.

Яго дыплом — бацькоўскія парады,

Як на зямельцы жыць і гаспадарыць.

 

Ён так і жыў — адкрыта і грунтоўна,

Свой лёсу крыж нёс па жыцці сумленна.

Так і жыве — рупліва і духоўна,

Дабразычлівы да усіх — нязменна.

 

З маленства ў сэрцы носіць кут свой родны

Адзіны ў свеце, Богам дараваны.

Ці не таму ён на здзіўленне годны,

Што на зямлі Купалы ўзгадаваны?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.