epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вірус зла

Мы ўсе —

Упаўнаважныя Богам

Тварыць дабро

Пад сонечным крылом.

Чаму ж нас шмат,

Пасколатых, як глогам,

Наўмысна створаным

між намі злом?

 

Хто творца зла,

што ў свет наш забадзяжыў,

Сумлення

Адцураўшыся свайго?

Хто і каго

На зло упаўнаважыў,

Галоўнае пытанне —

для чаго?

 

Мы, быццам бы —

дабра адзінаверцы,

Усе зямляне —

ад адной зямлі.

Адкуль жа зло

пранікла ў нашы сэрцы?

Як гэта

Не заўважыць мы маглі?

 

Ёсць прымаўка,

вядомая спрадвеку,

Маўляў, з’еш хоць вала —

адна хвала.

У нават самым

добрым чалавеку

Затоены

Ўсё роўна вірус зла.

 

Мы любім шчыра

й ненавідзім шчыра,

Мы творым зло

адкрыта й спадцішка.

Адна рука —

працягнута для міру,

А вось другая —

з кулаком рука.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.