epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вітаю цябе

Алесю Пісьмянкову

У думках ты з намі,

душа твая дзесь

У высях нябачных лунае,

ля Бога.

Вітаю цябе, незабыўны Алесь,

Я кожную раніцу, быццам жывога.

 

У зносінах творчых —

нятворчага шмат,

Ты быў выключэнне —

сумленне так лічыць.

І сэрца нязменна вяртае назад

Туды, дзе жыццё тваё светла крынічыць.

 

Як сонечны промень

між цемры-слаты,

У заўтра імкнецца

твой свет вершаваны.

Ты шчырасцю душы нам лечыш, бо ты —

Святло ратавальнае —

Богам абраны.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.