epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вітаю вас!

Вясковы чалавек

бліжэй мне па душы,

Чым гарадскі...

Прабачце светапогляд грэшны.

Адрозніць лёгка іх,

як сцежку ад шашы,

Па повязі з зямлёй, з жыццём —

не толькі знешне.

 

Мне сцежка даражэй,

чым велічны праспект,

І чым дарогі ўсе,

дзе ёсць асфальт бясплодны.

На ёй утульна мне,

на ёй я — чалавек,

Я — натуральны тут,

я — частачка прыроды.

 

Чым на пярыне спаць

у тлуме гарадскім,

Мне лепей у бары

прылегчы на ядлоўцы.

Мне горад не чужы —

я ўсё ж фізічна з ім.

А ў вёсцы я душой.

Вітаю вас, вяскоўцы!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.