epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вітанне

У поціску рукі —

адносіны вітáўца,

Да тых, каму паціснуў ён руку.

Няхай сабе, я не вялікі знаўца,

Але скажу —

ён на чыім баку.

 

У вочы ён глядзіць —

ліслівая лагоднасць,

Усмешкай перакрыўлена шчака.

А вось рука, як снег мінулагодні,

Халодная, анучная рука.

 

Не, ён не сябар —

ён вам не спрыяльнік,

Я пры сустрэчы іншае цаню.

А вось другі,

знаёмы вам вітальнік,

Паціснуў аж да хрусту даланю.

 

І ў вочы паглядзеў

«без мух», без падсалоды,

І словы ад душы не адарваць.

Вітацца з ім прыемна нам заўсёды,

І, да таго ж, надзейна сябраваць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.