epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Во, долечка...

Во, долечка... Вярці яе, круці —

Адны і тыя ж дробязі-рахункі...

Нікому не патрэбен у жыцці

Ні ты, ні вершы, ні твае малюнкі.

 

I зноў сціскаеш зубы, душыш злосць,

Начэй не спіш, каб выплакацца сэрцам.

Але сляпым не трэба прыгажосць —

I крыўду п’еш, нібыта воцат з перцам.

 

Я горкай думкаю душу спаўю:

— Мы так і не сустрэліся, сучаснік...

Дасць Бог, я споведзь дапішу сваю —

Прымі яе да лепшых дзён, запаснік.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.