epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Во — чалавек!

Няспынна крочыць век за векам

І цесна ў свеце ад падзей.

Я так хачу быць чалавекам

Ў вачах людзей.

 

Баюся, каб у твар ніхто мне

Не кінуў брыдкае: — «Гультай!»

Таму і працаваў нястомна,

Бяры — чытай.

 

І не хачу, каб у спіну мне

Хтось кінуў колкае: — «Дзялок!»

Я не трыбунна і нятлумна

Пісаў, як мог.

 

Між меркаванняў, перасудаў,

Паміж людзей пражыў свой век.

Ад іх пачуць я рады буду:

«Во — чалавек!»



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.