epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вочы ў вочы

Да майго 75-годдзя

 

Для сваёй перамогі

не бачу прычын —

Іх аж семдзесят пяць,

пэўна, будзе падмога.

Іх аж...

Пэўна, што будуць яшчэ —

Я адзін,

Я адзін, а іх многа,

значыць іх перамога.

 

О, я супрацьстаяў,

як я быў маладзей,

Вочы ў вочы глядзеў,

налягаў грудзі ў грудзі.

Не баяўся ні іх,

ні шматлікіх падзей,

Я — ні кроку назад,

перамога мая толькі будзе.

 

Я не думаў, што поспех

мяне абміне,

Ды яны паступова

хінуць дзень да ночы —

Дагінаюць мяне,

даціскаюць мяне,

Іх аж семдзесят пяць —

я адзін, вочы ў вочы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.