epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Волат беларускасці, прабач

Сорак год, як Коласа не стала...

То ж зусім не шмат гадоў прайшло.

Я здівіўся, а чаму так мала

Нас, жывых, да волата прыйшло?

 

Сваякі, пісьменнікі, паэты...

Вось і ўсё — іх кожны год радзей.

Не было у дзень балючы гэты

Ні студэнтаў, ні са школ дзяцей.

 

Ні душы ад тых, хто пры уладзе...

Волат беларускасці, прабач.

Мова наша сёння ў заняпадзе,

Сёння-сум, а заўтра будзе плач.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.