epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вольга Сяргееўна

Гучыць так прыгожа, напеўна,

І цёпла, як сонейка яснае —

Настаўніца Вольга Сяргееўна,

Калісьці — мая перша-класная.

 

Настаўніцу першую, пэўна

Ўсе помняць?

Усе — адназначна!

Таксама я, Вольга Сяргееўна,

Люблю вас і помню удзячна.

 

Ён з памяці не прападае —

Я й сёння ўспамін той адзначу:

Вы — сонечная, маладая,

Прыгожых такіх я не бачыў.

 

Іду я па памяці промню,

Жыцця дапіваю ўжо чашу.

І ўсіх аднакласнікаў помню,

Й настаўніцу першую нашу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.