epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось гэта дзіва!

Новы год і снег!

Вось гэта дзіва!

Шанец тут —

адзін да дваццаці.

З чым бы параўнаць?

Як вобла з півам —

Піва ёсць,

а воблы не знайсці.

 

Ну й даштукавалася пагода,

Гонар свой

паставіла на кон —

Калі снег —

без Новага ён года,

Калі Новы год —

без снега ён.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.