epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось гэта справа!

Хацеў бы стаць я Конюхавым?

Не!

Двум Конюхавым будзе не цікава.

Самім сабою хочацца быць мне,

Дзе ён не быў, пабыць —

Вось гэта справа!

 

Ці там дзе быў ён,

штось адкрыць я змог —

Другі Шлях Млечны у бяздонні ночы,

Каб ён здзівіўся ўголас:

— Мой ты Бог!

Куды мае тады глядзелі вочы?

 

Ці вытрымаць такі

на мужнасць тост,

Які у марах дзёрзка я смакую:

З павязкай на вачах на Эверэст

Ўзыйсці без падстрахоўкі, усляпую.

 

Ці ўсім сказаць: — На Марсе каляя

Ад ног маіх працягвае плытацца...

І гэта б быў не Конюхаў, а я,

Таму толькі сабой хачу застацца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.