epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось і ўсё...

На смерць роднай

сястры Яўгеніі

 

Вось і ўсё...

З усёй сям’і вялікай

Я адзін застаўся на зямлі

Пасярод душы балючых крыкаў,

Ў сэрцы з тымі,

хто ў нябыт сыйшлі.

 

Смерць сваім

Ганебным, чорным святам

Крыкнула чарговы раз «ура!»

З яе ласкі,

След за родным братам,

Назаўжды пайшла

з жыцця сястра.

 

Вось і ўсё...

 

 

22 кастрычніка 2017 г.

памёр родны брат Косцік,

3 лістапада — сястра Яўгеня



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.