epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось пытанне...

У чым у нас найбольшая патрэба?

Чаго нам не хапае?

Працы? Хлеба?

Відовішчаў?

Сяброў?

Грахоў?

Тусовак?

Зямлі уласнай?

За мяжу вандровак?

Чаго ж так не хапае нам?

Чаго?

Апроч таго, што маем,

Аднаго.

Апроч усіх,

Агучаных найменняў,

Галоўнага не маем —

Разумення:

Што будучыні лёд

Пад намі тонкі,

Што мы — не матылькі,

не аднадзёнкі.

«Дабранач» — перад сном,

Як развітанне.

А ранак ці надыдзе?

Вось пытанне...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.