epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось табе і на

Толькі што прайшоў па лесе —

Белы цуд!

Зіма!

Сыпанула з-пад нябесся —

І слядоў няма.

 

Я ж тут быў,

Пятляў між дрэваў —

Вось табе і на!

Зірк направа,

Глядзь налева —

Неруш-цаліна.

 

Час — як завіруха тая,

Нібы снег — гады.

Замятае,

Замятае

Прозвішчы-сляды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.