epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось такія справы...

Быў я вельмі жвавы,

Цяпер — ніжэй атавы.

Вось такія справы...

 

Ўзяўся я за розум,

Кінуўшы забавы.

Вось такія справы...

 

Лёс мой неласкавы

Сеў на крайчык лавы.

Вось такія справы...

 

Жыў я, Божа правы,

Жыў не дзеля славы.

Вось такія справы...

 

Я б сказаў і болей,

Каб не быў картавы

Вось такія справы...

 

А калі сур’ёзна —

Жыць мінулым мулка,

Жыць сучасным позна.

 

Сэрцу ў думках цесна,

Як пісьму ў канверце —

Хутчэй бы памерці...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.