epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вось такое кіно

Хвалявалася яна —

Раптам хтосьці бачыў...

Падкруцілася віна,

Як быў муж на дачы.

 

Думала —

Віну здыму,

Лепш самой прызнацца.

Трошкі раскажу яму

Каб падстрахавацца.

 

— Мілы мой!

Не так даўно,

Як ты быў

На дачы,

Да мяне залез ў акно

Нейкі тып лайдачы.

 

— Ну і што?

Хто бараніў

Сон твой ад разбоя?

— Лбом ён дзверы адчыніў,

Выгнала яго я.

 

Выпхнула за дзверы —

З воч,

Патлы аж ляцелі.

— Не мані!

Ты ж тую ноч

З ім была ў пасцелі.

 

Ты ж шаптала:

— Дурань мой

Дзесь на дачы дрыхне.

Я быў тып лайдачы той,

Так што хвост падцісні!

 

Зноў я знік цераз акно

І — цішком на дачу.

Вось такое я кіно

Ноччу той убачыў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.