epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Восень зачаруе

Восень здзівіць!

Восень зачаруе!

Выставіць шматквецце на паказ.

Восень — як апошні раз шчыруе,

Быццам ладзіць баль

апошні раз.

 

Год — імгненне,

і невыпадкова

Хутка так калейдаскопіць час.

Год — і восень

вернецца нанова,

Каб здзіўляць і зачароўваць нас.

 

Восень — рыжай

конніцай алюрыць

На адвечны залачоны трон.

Год — і восень

зноўку завіхурыць

І захопіць нас

у свой палон.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.