epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Восеньскае свята

Які ў кастрычніка камзол!

Шматкаляровы і стракаты.

Нібыта вогнішчы вакол —

Дык гэта ж — восеньскае свята.

 

І дрэва кожнае, і куст,

І навакольныя абшары

Ўяўляюць вытанчаны густ

І фарбаў казачныя чары.

 

Куды ні кінься, ні зірні,

Усё шматкалярова ззяе.

І шчыра сонца з вышыні

Майстрысе-восені спрыяе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.