epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Восеньскі пасаг

Што восень — сум ці свята?

Ура календару?

Усё ўзарана, зжата,

Пасеяна ў пару.

 

Паспелі ўсе прыбрацца,

Ідзе да скону год,

Падводзіць вынік праца,

Буйны абцершы пот.

 

Не, восень адназначна —

Царыца, ёй паклон.

І кожны ёй удзячны,

Хто не лічыў варон.

 

Хто быў да працы прагным,

Не страшны чорт таму.

Ён з восеньскім пасагам

Перажыве зіму.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.