epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Восьмага сакавіка!

Я восьмага сакавіка —

Жаночы дзень,

люблю як, мы усе.

Каханне ў сэрцы, а рука

Абранніцы сваёй

букет нясе.

 

Але штогод у гэты дзень, штораз,

Мы чуем словы,

пэўна, з галавы,

І непрыемна ад дзяжурных фраз:

Вы самыя!

Вы лепшыя!

О вы!

 

Мужчыны ўсе — хоць пі іх нашчака —

Нібыта лісы,

як царкоўны звон.

Дзевятага ж сакавіка

Вяртаецца звычайны лексікон.

 

Жанчын яны вітаюць праз адну,

У поглядзе —

будзёных думак цень...

О, каб каханне і вясну

Дарылі мы жанчынам

кожны дзень.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.